Характеристики

Тип
Услуги репетитора

Описание

Добры дзень, Мяне завуць Надзея, і я веру, што Ваша дзіця можа і будзе вучыцца лепш.
Нягледзячы на тое, што адзнака — не заўсёды паказчык розуму, менавіта яна з'яўляецца статыстычным паказчыкам ступені засваення праграмы.
Заклад поспеху - гатоўнасць вучыцца, разуменне праграмы (у нашым выпадку — беларускай мовы і літаратуры), час і дысцыпліна. Як настаўнік, я прапаную Вам якасную падрыхтоўку вашага дзіцяці да ўрокаў, кантрольных работ, а таксама да напісання твораў і пераказаў, калі вучань знаходзіцца ў 9-11 класах.
Разам мы нагонім упушчаны матэрыял, замацуем ўжо вывучаны, пойдзем наперад. Таксама вельмі важна трэніраваць навыкі самастойнага пісьма (сачыненне, пераказ). Гэта таксама ўваходзіць у маю работу з дзецьмі, бо навык гэты дапамагае ім будаваць адносіны з рознымі людзьмі на працягу далейшага жыцця.
ВАЖНА:
1. Першы занятак складаецца з вуснай часткі (кансультацыі) і напісання дыктоўкі з дад.заданнем і яго аналіз. Гэта неабходна для складання мной праграмы заняткаў, а таксама рэкамендацый (па неабходнасці).
! Першы занятак аплачваецца, як стандартны, і не з'яўляецца пробным!
2. Заняткі онлайн магчымы толькі пасля месяца вочнай работы (дома альбо ў абумоўленым месцы) і толькі са старэйшымі класамі (9-11)
3. Выкананне альбо дапамога з дамашнімі заданнямі аплачваецца дадаткова (+2,5-7р у залежнасці ад яго аб'ёму і ступені складанасці).
4. Падрыхтоўка РТ/ЦТ агаворваецца асобна на першым занятку, кошт — ад 30р / занятак.

Працягласць - 60 хв.

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
25 р.

Рэпетытар беларускай мовы/ репетитор белорусского

Минск, Партизанский