Описание
Кнігі серыі " Школьная бібліятэка" (кошт у апісанні)
Дадатковыя фота па запыце
Адпраўка любой поштай
Прапаную таксама іншыя кнігі ў аб'явах
_
"Блукаючыя зоркі" Шолам-Алейхем. Мінск, "Беларуская навука", 1998г, 512с, ілюстрацыі. Добры стан.
Кошт - 25р
"Раман выдатнага яўрэйскага пісьменніка Шолама-Алейхейма "Блукаючыя зоркі" - трэці, заключны раман яго славутай трылогіі пра народныя таленты - напісаны ў 1909-1911гг. Першы раман "Стэмпеню" напісаны ў 1888г, другі раман "Ёселе-салавей" напісаны ў 1889г.
Змест рамана "Блукаючыя зоркі" - захапляючыся гісторыя жыцця лепшых сыноў і дачок яўрэйскага народа ў галіне музычнага мастацтва. Сюжэт рамана прасякнуты дасціпным гумарам і сапраўднай паэзіяй. Раман ахоплівае шырокае кола з жыцця яўрэйскага народа як у Расіі, так і ў Амерыцы ў канцы 19 ст."
_
"Слаўлю чысты абрус" Рыгор Барадулін. Мінск, "Беларусь", 1996г, 271с. Вельмі добры стан.
Кошт - 15р
"У зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы і паэмы "Бацьку", "Куліна", "Матчынай хата", "Блакада", "Вяртанне ў першы снег", "Буслова нарачонка" і "Трыкірый"."
_
"Ты мой найлепшы друг" Янка Брыль. Мінск, "Полымя", 1998г, 446с. Вельмі добры стан.
Кошт - 15р
"Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Брыль - сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі подтэкст мастацка-філасофскага асэнсавання жыцця".
_
Рамэн Ралан.
"Кала Бруньён. Жывы курылка!". Пераклад на беларускую мову У.Ламекі. Мінск, "Мастацкая літаратура", 2001г, 159с.
Кошт - 20р.
"Раман "Кала Бруньён", напісаны французскім пісьменнікам і грамадскім дзеячам Рамэнам Раланам (1866-1944), праслаўляе радасць жыцця і духоўную прыгажосць чалавека."
_
Ян Чачот.
"Свіцязь: выбраныя творы". Складальнік Янка Саламевіч. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1999г, 320с.
Кошт - 10р.
"Гэты зборнік - самае поўнае выданне твораў пачынальніка новай беларускай літаратуры. Балады Я.Чачота, заснаваныя на беларускіх народных паданнях і легендах, чытаюцца як захапляльныя раманы. Тут змешчаны і паэтычны цыкл "Спевы пра даўніх ліцвінаў..." - своеасаблівая гісторыя даўняй Беларусі. Змешчаны таксама яго некаторыя фальклорныя запісы, публіцыстыка, навуковыя працы, лісты"
_
"П'есы 19 - пачатку 20 стагоддзяў". Складальнік Янка Саламевіч. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998г, 384с, ілюстрацыі.
Кошт - 15р.
"У кнігу ўвайшлі п'есы вядомых беларускіх пісьменнікаў В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я.Купалы, У.Галубка, М.Чарота, Е.Міровіча, М.Грамыкі. Яны розныя па жанрах, тэматыцы, кампазіцыі, светапогляду, сваёй накіраванасці. Гэта творы, час напісання якіх ахоплівае 1869-я-1920-я гады і якія складаюць падмурак беларускай нацыянальнай драматургіі."
_
"Вытокі. Творы беларускіх пісьменнікаў 19 стагоддзя". Укладальнік У.М.Казберук. Мінск, "Юнацтва", 1988г, 286с, ілюстрацыі.
Кошт - 12р.
"У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў 19 стагоддзя - Я.Чачота, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя."
_
"Слова пра паход Ігаравы. Мікола Гусоўскі - "Песня пра зубра". Мінск, "Мастацкая літаратура", 1999г, 188с.
Кошт - 10р.
"Зборнік склалі славутыя творы старажытнай літаратуры "Слова пра паход Ігаравы" у перакладзе Я.Купалы і Р.Барадуліна і "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага у перакладзе Я.Семяжона.."
_
Віктар Гардзей.
"Аселіца ў басейне Чорнага мора". Мінск, "Беларусь", 2000г, 462с, 1 партрэт.
Кошт - 20р.
"Трылогія "Аселіца ў басейне Чорнага мора" складаецца з трох аповесцей: "Ці то грэбля, ці то гаць", "Блаславёныя зёлкі", "Дабравест ад Збавіцеля". На старонках займальнай трылогіі з многімі яе героямі адбываюцца незвычайныя прыгоды..."