Miss Dior Absolutely Blooming. (Міс Дыёр Абсалютна Квітнеючая). Кветачна-садавінны водар для жанчын ад дома моды Christian Dior (Францыя). Верхнія ноты: маліна, чорная парэчка, гранат і ружовы перац. Сярэднія ноты: піёны і травеньская ружа. Базавая нота: мускус. Яскравы і ўстойлівы водар з заўважнай шлейфавасцю ў канцэнтрацыі парфумерная вада. Miss Dior Absolutely Blooming створаны Франсуа Дземашы ў 2016 годзе. На жаль, зняты з вытворчасці. Цудоўны ў якасці падарунка, універсальны, штодзённы, зараджае аптымізмам і радасцю. "Прызначаны для вясёлых жанчын, якія любяць жыццё." __________________________ Набыта ў краме "Кравт".