Вітаю! Я – Аляксандра, ваш асабісты спадарожнік у свеце беларускай мовы. Са мной вы не проста вывучыце граматыку мовы, вы ўлюбіцеся ў яе гэтак жа моцна, як і я сама!
Мае паслугі: - падрыхтоўка да пераказу пасля 9 класа; - дапамога ў напісанні сачыненняў і эсэ; - падтрымка з дамашнімі заданнямі; - развіццё вуснай і пісьмовай беларускай мовы (для дарослых).
Я распрацавала спецыяльныя праграмы для паспяховай падрыхтоўкі да ЦЭ і ўпэўненага авалодання навыкамі пераказу. Рыхтавацца да экзаменаў са мной лёгка і весела! Апроч таго, працую з дарослымі, якія жадаюць размаўляць на беларускай мове. Заняткі праводзяцца індывідуальна, анлайн з выкарыстаннем інтэрактыўных платформ. Дадатковыя матэрыялы, выкарыстаныя на занятках, застаюцца ў вас назаўсёды.
Мой досвед працы ўключае год працы ў гімназіі-каледжы, чатыры гады рэпетытарства, і я ўпэўнена, што дапамагаць вучыцца – самы натхняльны занятак. Вынікі вучняў і іх непадробленая цікавасць – вось сапраўднае пацверджанне гэтаму.
Калі паўсталі пытанні ці хочаце запісацца на заняткі – проста напішыце мне паведамленне. Адказваю ўсім:) Буду рада дапамагчы вам!