Характеристики

Вид животного

Описание

Прадам малых дзённых мадагаскарскіх геконаў (Phelsuma grandis) свайго развядзення. Падыходзіць як першая яшчарка.
Забраць можна толькі ў гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца.
Для ўмоў патрэбны:
1. Вертыкальны кантэйнер/тэрарыум з праточнай вентыляцыяй (прыкладна ад 20х20х40 см). З часам трэба будзе замяняць на большы кантэйнер, або тэрарыум.
2. Домікі, расліны (жывыя або штучныя), карчы і іншы дэкор для лазання і схованак. Не менш за 2-3 доміка, дзе яшчарка можа схавацца. Галоўнае патрабаванне, каб дэкор быў устойлівы да высокай вільготнасці.
3. Грунт для ўтрымання вільготнасці, найбольш падыходзячым будзе какосавая шчапа, ці какосавы субстрат.
4. Лямпа для абагрэву.
5. Ультрафіялетавая кампактая лямпа 5-10%.
6. Жывы корм аснова (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць). А таксама спецыяльны корм для геконаў, найбольш падыходзячы ад Kate's Geckos Lab або Repashy.
7. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі). Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
Вялікім плюсам будзе, калі ў вас будзе:
Тэрмометр і гігрометр.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
130 р.

Дневной геккон, фельзума

Минск, Советский