Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе. Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе. У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.