Характеристики

Состояние
Новое

Описание

Дуда - гэта традыцыйны беларускі язычковы інструмент. Складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейкі), басовай трубкі (бурдона) і трубкі для ўдзімання паветра (соскі). Мае моцнае, вельмі характэрнае гучанне. Можа выкарыстоўвацца як у сольным так і аснсамблевым выкананні. У нашай краме прадстаўлены дуды ў строях Соль і Рэ.

Гэты інструмент з'яўляецца прафесійным, а значыць адпавядае ўсім патрабаванням прафесійных музыкантаў і гарантыруе стабільны строй, яркае гучанне і тэхнічную дакладнасць.

Дзякуючы характарнаму гучанню дуда будзе добра гучаць у народнай танцавальнай і абрадавай музыцы.

​У камплекце да дуды можа пастаўляцца скураны чахол, у які змесціцца як сама дуда, так і яшчэ некалькі інструментаў, цана - 250 р.

Адметнасці:

-Матэрыялы: скура каровы, грузінская хурма, клён, ясень.
-Строй: дыятанічны, мажорны, in D альбо in G
-Дыяпазон: 1 актава.

УВАГА! Усе дуды вырабляюцца ўручную, таму знешні выгляд можа адрознівацца ад фатаздымкаў.

Гэты і іншыя тавары для музыкантаў вы можаце набыць на нашым сайце ці наведаўшы шоўрум у Мінску на вул. Варанянскага 50/5, офіс 309

Похожие объявления

KM_LOGO
Куфар Маркет рекомендует

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
1 121.25 р.

Беларуская дуда

Минск, Октябрьский