Характеристики

Вид животного

Описание

Прадам малых плямістых хатніх геконаў (Hemidactylus triedrus), якім каля месяца ад вылуплення, без вызначэння полу.
Калі вы бачыце гэта аб'яўленне, значыць яно актуальна.
Забраць можна толькі пры наяўнасці цалкам гатовых ўмоў, якія пакупнік абавязаны паказаць. Правільныя ўмовы - гарантыя здароўя жывёлы!
Для ўмоў патрэбны:
1. Вертыкальны кантэйнер/тэрарыум з праточнай вентыляцыяй (прыкладна 10х10х20 (д.ш.в) см для адной асобіны).
2. Домікі (не меньш за 2-3 схованкі на асобіну), расліны (жывыя або штучныя), карчы і іншы дэкор для лазання і схованак. Чым больш дэкору, тым камфортней будзе яшчаркам.
3. Грунт у які яшчаркі змогуць закапвацца.
4. Тэрмадыванок, ці лямпа для абагрэву.
5. Жывы корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць).
6. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі). Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
Вялікі плюс, калі ў вас будзе:
1. Тэрмометр з гігрометрам.
2. Ультрафіялетавая кампактая лямпа 5-10%.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная! Але існуюць умовы, калі браніраванне ўваходзіць у агульны кошт жывёлы. Бронь уключае кансультацыю па ўтрыманню і пошуку ўсіх умоў для жывёлы.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
30 р.

Пятнистый домашний геккон (Плямісты хатні гекон)

Минск, Советский