Описание
Штенлі 1030, куплены кастрычнік 2021г. Уладальнік рыхтаваўся да пенсіі і зрабіў вялікі тюнінг. Гэта пераробленыя колы каб павялічыць вагу стальнымі дыскамі, дапоўнена аўтамабільнымі коламі для паездак у лес і суседні магазін, зроблены колы малога дыяметру з робрамі і стальнымі дыскамі для павелічэння вагі на аснове дыскаў легкавога аўто. Перароблены рычагі кіравання, устаноўлены зашчытны кожух над рухавіком, канструкціўна зьменены ваздушны фільтр, выкарыстоўваецца аўтамабільны. Галоўнае, для камфорту паездак і практычна сьціх ужывання фрэз, выраблены на заводзе у Маладэчна прычэп, у якім разьмешчаны фрэзы, паліва, інструменты і іншыя неабходныя рэчы. Памер кузава унутранае 550х1000х360 мм. Закрываецца крышкай з дзюралі. Праведзена замена крэсла на камфортнае аўтамабільнае. Другімі словамі атрымалася тэхніка на усе выпадкі працы і адпачынку.
У камплект уваходзіць навясны інструмент з адаптэрамі,самаробны дамкрат для лёгкай і хуткай замены калёс на фрэзы спецыяльна выраблены для гэтых мэт: плуг, тры ццяжаліцелі, акучнік, акучнік з двух плугоў, бульбакапалка, барана, адвал з адаптарам, каб седзячы згортваць сьнег.
Прадаецца, таму што , гаспадар і майстар на усе рукі, сканаў не дачакаўшыся сваёй мары. Трактар знаходзіцца у добрым стане, амаль не выкарыстоўваўся. Дакументы і ЗІП прыкладаецца. Змагу даслаць дадаткова фота розных вузлоў і элементаў мотаблока.
За увесь комплекс прашу 3490 руб.