Описание
Уключаўся толькі некалькі разоў. Выдатны стан. Без дэфектаў.
Поўны камплект: скрынка, кіраўніцтва карыстальніка, гарантыйны талон, брашура з рэцэптамі.
Корпус з нержавеючай сталі.
Ёсць імпульсны рэжым.
У блендэры чатыры праграмы. Усе праграмы выбіраюцца адным націскам адпаведнай кнопкі на ручцы кіравання:
1) стварэнне вакууму,
2) змешванне ў вакууме,
3) імпульсны рэжым,
4) драбленне лёду.
Ёсць святлодыёдная індыкацыя выканання праграмы (альбо хуткасці) — у выглядзе кальца вакол ручкі кіравання. Кнопкі маюць падсветку.
Лязо “Problend 6 3D” з нержавеючай сталі, магутнасць матора 1400 Вт, максімальная хуткасць — 35000 абаротаў у хвіліну. Ёсць шматступеньчатая рэгуляцыя хуткасці. Рэалізавана абарона ад перагрэву — пасля трох хвілін бесперапыннай працы блендэр аўтаматычна адключаецца. Даўжыня шнура — 1 метр. Ёсць аддзяленне для захоўвання шнура. У блендэра не слізкія гумовыя ножкі.
Змешванне ў вакууме прадухіляе акісленне інгрэдыентаў. Дзякуючы вакуумнай тэхналогіі ў збане ствараецца асяроддзе з нізкім утрыманнем кіслароду. У выніку смузі мае больш аднастайную тэкстуру, у ім менш бурбалак і пены, і ён даўжэй застаецца свежым.
Трывалы збан з трытана-сапаліэстэру лягчэй за шкляны, ён не ўтрымлівае пахі і на яго сценках не застаюцца плямы.
Трытан-сапаліэстэр прайшоў навуковыя даследаванні і прызнаны адным з лепшых матэрыялаў для выкарыстання ў харчовай і нават медыцынскай прамысловасці. Посуд з трытана валодае якасцямі шклянога — бліскучы і абсалютна бясшкодны для здароўя. Ён не ўбірае ў сябе пахі і колеры і ніяк не ўплывае на смак напою. У параўнанні са шклом, трытан лягчэйшы, больш ударатрывалы, а таксама больш устойлівы да мыцця ў посудамыйнай машыне.
Збан з выкачаным паветрам можна зняць і паставіць у халадзільнік. Карысны аб'ём збана — 1,8 літра. Поўны аб'ём збана — 2,2 літра. Вакуум трымаецца.
Аснова збана (блок лязоў) адлучаецца для зручнасці мыцця. Блок лязоў трэба мыць уручную, астатнія часткі збана можна мыць у посудамыйнай машыне.
Дастаўлю бясплатна электрычкай Менск — Маладзечна — Смаргонь — Ашмяны — Астравец.