Характеристики

Вид животного

Описание

Прадам геконаў (Hemidactylus triedrus). Падыходзіць як першыя яшчаркі.
Забраць можна толькі ў гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца.
Для ўмоў патрэбны:
1. Вертыкальны кантэйнер/тэрарыум з праточнай вентыляцыяй (прыкладна ад 30х30х45 см).
2. Домікі, расліны (жывыя або штучныя), карчы і іншы дэкор для лазання і схованак.
3. Грунт у які яшчаркі змогуць закапвацца.
4. Тэрмадыванок для абагрэву, ці лямпа для абагрэву.
5. Жывы корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць).
6. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі). Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
Вялікім плюсам будзе, калі ў вас будзе:
1. Тэрмометр з гігрометрам.
2. Ультрафіялетавая кампактая лямпа 5-10%.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.

О продавце

profile img
Арцём

был(а) 3 ч. назад

Объявлений: 29

На Куфаре с октября, 2018

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
40 р.

Геккон Hemidactylus triedrus

Минск, Советский
profile img
Арцём

был(а) 3 ч. назад

Объявлений: 29

На Куфаре с октября, 2018