Описание
Кнігі з серыі "Школьная бібліятэка".
Дадатковыя фота па запыце.
Адпраўка любой поштай за кошт пакупніка.
Прапаную шмат іншых кніг у аб'явах.
-
"П'есы 19 - пачатку 20 стагоддзяў". Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998г, 384с, ілюстрацыі.
Кошт - 15р.
"У кнігу ўвайшлі п'есы вядомых беларускіх пісьменнікаў В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я.Купалы, У.Галубка, М.Чарота, Е.Міровіча, М.Грамыкі. Яны розныя па жанрах, тэматыцы, кампазіцыі, светапогляду, сваёй накіраванасці..."
_
"Вытокі. Творы беларускіх пісьменнікаў 19 стагоддзя". Мінск, "Юнацтва", 1988г, 286с, ілюстрацыі.
Кошт - 12р.
"У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў 19 стагоддзя - Я.Чачота, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя."
_
"Слова пра паход Ігаравы. Мікола Гусоўскі - "Песня пра зубра". Мінск, "Мастацкая літаратура", 1999г, 188с.
Кошт - 10р.
"Зборнік склалі славутыя творы старажытнай літаратуры "Слова пра паход Ігаравы" у перакладзе Я.Купалы і Р.Барадуліна і "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага у перакладзе Я.Семяжона. Высокае паэтычнае майстэрства твораў раскрываюць літаратуразнаўчыя артыкулы вядомых беларускіх даследчыкаў У.Калесніка, В.Чамярыцкага"
_
Янка Брыль.
"Птушкі і гнёзды. Золак, убачаны здалёк". Мінск, "Ураджай", 2001г, 447с, ілюстрацыі.
Кошт - 10р.
""Птушкі і гнёзды" - прынцыпова новае слова ў жанры рамана, свайго роду раман-паэма, споведзь адной таленавітай і мудрай душы. Аўтар расказвае пра драматычныя падзеі, цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю галоўнага героя Алеся Руневіча, пра яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі.
У больш позняй па часе аповесці "Золак, убачаны здалёк" "усё па-брылёўску лірычна і шчымліва, але і па-новаму трагедыйна: тут уся драма жыцця чалавечага на зямлі"
_
Віктар Гардзей.
"Аселіца ў басейне Чорнага мора". Мінск, "Беларусь", 2000г, 462с, 1 партрэт.
Кошт - 20р.
"Трылогія "Аселіца ў басейне Чорнага мора" складаецца з трох аповесцей: "Ці то грэбля, ці то гаць", "Блаславёныя зёлкі", "Дабравест ад Збавіцеля". На старонках займальнай трылогіі з многімі яе героямі адбываюцца незвычайныя прыгоды..."
_
Рамэн Ралан.
"Кала Бруньён. Жывы курылка!". Пераклад на беларускую мову У.Ламекі. Мінск, "Мастацкая літаратура", 2001г, 159с.
Кошт - 20р.
"Раман "Кала Бруньён", напісаны французскім пісьменнікам і грамадскім дзеячам Рамэнам Раланам (1866-1944), праслаўляе радасць жыцця і духоўную прыгажосць чалавека."
_
Ян Чачот.
"Свіцязь: выбраныя творы". Складальнік Янка Саламевіч. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1999г, 320с.
Кошт - 10р.
"Гэты зборнік - самае поўнае выданне твораў пачынальніка новай беларускай літаратуры. Балады Я.Чачота, заснаваныя на беларускіх народных паданнях і легендах, чытаюцца як захапляльныя раманы. Тут змешчаны і паэтычны цыкл "Спевы пра даўніх ліцвінаў..." - своеасаблівая гісторыя даўняй Беларусі. Змешчаны таксама яго некаторыя фальклорныя запісы, публіцыстыка, навуковыя працы, лісты"