Характеристики

Вид животного

Описание

Прадам іранскіх эўблефараў (Eublepharis angramainyu) свайго развядзення. Інкубацыя пад самцоў. Бацькі лакалітэту Ілам х Мікс. Увага, ўлічвайце, што афарбоўка з узростам будзе мяняцца.
Забраць можна толькі ў гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца.
Для ўмоў патрэбны:
1. Кантэйнер з праточнай вентыляцыяй (прыкладна 20х30 см па плошчы). З часам трэба будзе замяняць на большы кантэйнер, або тэрарыум. Адразу саджаць малога ў вялікі тэрарыум нельга!
2. Невялікі домік (па памеры яшчаркі) і паілка.
3. Папяровыя ручнікі у якасці субстрата. (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы)
4. Тэрмадыванок (ад 7 ват) або тэрмашнур для абагрэву.
5. Жывы корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць). Да замарожаных насякомых трэба прывучаць.
6. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі).
Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
Вялікі плюс, калі ў вас будзе:
1. Вільготная камера для лінькі яшчаркі.
2. Тэрмометр з гігрометрам.
3. Пінцэт для кармлення, які спатрэбіцца для прывучэння да рук і замарожанага корму.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.

О продавце

profile img
Арцём

был(а) 7 ч. назад

Объявлений: 29

На Куфаре с октября, 2018

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
275 р.

Іранскі эўблефар (Иранский эублефар)

Минск, Советский
profile img
Арцём

был(а) 7 ч. назад

Объявлений: 29

На Куфаре с октября, 2018