Сабранае у веламайстэрні пярэдняе кола 27.5. Вобад LTD ужываны, але роўны і без дэфектаў, спіцы Mach1 Galva новыя, ніпелі латунныя, утулка Shunfeng з насыпнымі падшыпнікамі. Утулка новая, але адразу была перабраная з заменай змазкі і шліфаваннем паверхні конусаў, каб падшыпнікі пражылі даўжэй. Правільнае нацяжэнне спіц — само сабой. Новае з завода вы не купіце з нармальным нацяжэннем. Даю гарантыю 14 дзён на выяўленне любых дэфектаў не сумяшчальных з далейшай эксплуатацыяй. У Магілёве пастаўлю бясплатна ў цэнтры горада.