Характеристики

Вид животного

Описание

Прадам малых геконаў (Hemidactylus triedrus), якім каля месяца ад вылуплення па 25р. Ёсць адзін падрошчаныя падлетак - 35р.
Падыходзіць як першыя яшчаркі.
Забраць можна толькі ў гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца. Увага! Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Для ўмоў патрэбны:
1. Вертыкальны кантэйнер/тэрарыум з праточнай вентыляцыяй (прыкладна 10х10х20 (д.ш.в) см для адной асобіны).
2. Домікі (не меньш за 2-3 схованкі на асобіну), расліны (жывыя або штучныя), карчы і іншы дэкор для лазання і схованак. Чым больш дэкору, тым камфортней будзе яшчаркам.
3. Грунт у які яшчаркі змогуць закапвацца.
4. Тэрмадыванок для абагрэву, ці лямпа для абагрэву.
5. Жывы корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць).
6. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі). Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
Вялікі плю, калі ў вас будзе:
1. Тэрмометр з гігрометрам.
2. Ультрафіялетавая кампактая лямпа 5-10%.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
25 р.

Геккон Hemidactylus triedrus

Минск, Советский