Описание
Розныя кнігі на беларускай мове (кошт у апісанні)
Дадатковыя фота па запыце
Адпраўка любой поштай за рахунак пакупніка.
Прапаную таксама іншыя кнігі у аб'явах.
_
"Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма" А.Якімовіч. Мінск, "Юнацтва", 1993г, 255с, ілюстрацыі. Добры стан, блок лістоў падзяліўся на тры часткі.
Кошт - 15р
"Назва "Сакрэт Тунгускага метэарыта" гаворыць сама за сябе. Але каб наблізіцца да гэтай "таямніцы веку", сябрукам Антону і Васілю давялося злётаць ажно... На планету Сіз. Героі другой аповесці знаходзяць сабе прыгоды дома і ў школе, на роднай зямлі."
_
"Горкі жолуд. Вершы" Пімен Панчанка. Мінск, "Мастацкая літаратура", 1988г, 63с. Тыраж 4200 экз. Добры стан.
Кошт - 12р.
"Паэзія П.Панчанкі ніколі не пакідала чытача абыякавым. Яе вызначальныя рысы - страснасць, праўдзівасць, лірычнасць - прысутнічаюць у кожнай кнізе паэта.
Новы зборнік "Горкі жолуд" складзены з вершаў, напісаных за апошнія два гады."
_
"Сымон-музыка" Якуб Колас. Мінск, "Юнацтва", 1991г, 270с, каляровыя ілюстрацыі. Добры стан.
Кошт - 10р.
"Паэма "Сымон-музыка" - адзін з найбольш вядомых твораў класіка беларускай літаратуры Я.Коласа. Паэтычны расказ пра лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошуках праўды і сэнса жыцця - гэта своеасаблівы гімн народнаму мастацтву як сведчанню духоўнай сілы народа "
_
"Віхры на скрыжаваннях" У.Федасеенка. Мінск, "Беларусь", 1970г, 288с. Вельмі добры стан, куткі збіліся.
Кошт - 5р.
"У новым рамане, як і ў "Дубовай Градзе" Ул Федасеенка расказваецца аб барацьбе моладзі ў тылу ворага. Аўтар сам быў партызанам-падрыўніком, многа бачыў, многа зведаў, многа перажыў. Героі рамана - юнакі і дзяўчаты - удзельнічаюць у баях, любяць; ім знаёмы горач паражэнняў і радасць перамог."
_
"Пушчанская адысея (аповесць, апавяданні)" А.Карпюк. Мінск, "Мастацкая літаратура", 2009г, 527с. Тыраж 3000 экз. Выдатны стан.
Кошт - 15р.
"Стыль шчырага і бескампрамісна на рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытае праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, вызваленыя фотааб'ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам."
_
"Што скажуць людзі" М.Гроднеў. Аповесці. Мінск, "Мастацкая літаратура", 1975г, 320с. Добры стан.
Кошт - 5р.
"Кнігу складаюць дзве аповесці: "Пярэдадзень" і "Што скажуць людзі". Першая прысвечана дарэвалюцыйнай вёсцы. На прыкладзе вялікай сям'і Дароднікаў аўтар паказвае, як у глухую беларускую вёску пранікла рэвалюцыйная свядомасць. Перад трыма братамі Дароднікамі стала праблема, як пракарміць сям'ю, дзе за адным сталом збіралася дваццаць шэсць едакоў. Выйсце: або ехаць на заробкі на чужбіну, або усёй сям'ёй перасяліцца ў Сібір, на неабжытыя землі.
У другой аповесці, напісанай асобнымі навеламі, тая ж вёска Арэшня, тыя ж героі, але ўжо нашы сучаснікі. На прыкладзе радні, нашчадкаў братоў Дароднікаў, аўтар паказвае, як змянілася жыццё сённяшніх сялян."
_
"100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі". Мінск, "Звязда", 1993г, 80с, ілюстрацыі. Вельмі добры стан.
Кошт - 10р.
"Упершыню асобным выданнем выпускаецца папулярна-асветніцкая кніга па гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў пытаннях і адказах, разлічаная на шырокае кола чытачоў. Можа быць выкарыстана як дапаможны матэрыял пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў навучальных установах краіны."
_
"Беларускі букет". Мінск, "Звязда", 1968г, 64с, ілюстрацыі. Добры стан, адсутнічае вокладка.
Кошт - 2р.
"..Гумарысты часопіса "Вожык" - паэты, празаікі, журналісты, артысты і ўсё, хто піша ў гэтым жанры з вялікай удзячнасцю падносяць юбілярам букет сваіх твораў..."
_
В.Дунін-Марцінкевіч "Выбраныя творы". Мінск, "Юнацтва", 1981г, 271с. (Школьная бібліятэка). Добры стан.
Кошт - 12р.
Уключае вершаваныя аповесці "Гапон", "Вечарніцы", "Купала", "Шчароўскія дажынкі", "Травіца брат-сястрыца", "Быліцы. Расказы Наума", "Халімон на каранацыі", а таксама "Ідылія", "Пінская шляхта", "Залёты".